Дабраслаўляйце Госпада, усе справы Яго, і ў кожным месцы Яго валадарання дабраславі, душа мая, Госпада!
ПСАЛТЫР 103:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давідаў. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё, што ёсць ува мне, — імя святое Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Псальма Давідава пра стварэньне сьвету. Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч, |
Дабраслаўляйце Госпада, усе справы Яго, і ў кожным месцы Яго валадарання дабраславі, душа мая, Госпада!
Дабраславі, душа мая, Госпада. Госпадзе Божа мой, Ты ўзвялічыўся надзвычайна! Апрануўся Ты ў велічнасць і аздобу,
Алілуя. АЛЕФ. Буду вызнаваць я Госпада ўсім сэрцам маім, БЭТ. на сабранні справядлівых і на сходзе.
Давідаў. Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, бо пачуў Ты словы вуснаў маіх. На віду ў анёлаў спяваць псальмы Табе буду,
Хваленні. Давіда. АЛЕФ. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
Дык што рабіць? Буду маліцца духам, але таксама буду маліцца розумам; буду спяваць духам, буду спяваць і розумам.
І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,
Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.
І чатыры жывёліны мелі па шэсць крылаў, і навокал і ў сярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ўночы яны ўскліквалі: «Святы, святы, святы Госпад Бог Усемагутны, Які быў, і Які ёсць, і Які прыйдзе».