Анёл, які вырываў мяне з усякіх бед, хай дабраславіць гэтых хлопцаў! Хай імя маё, а таксама імёны бацькоў маіх, Абрагама і Ізаака, прызываюцца над імі, і хай яны растуць у вялікае мноства на зямлі!»
ПЛАЧ 3:58 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разбіраў Ты, Госпадзе, справу душы маёй: адкупіў Ты жыццё маё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты бараніў мяне, Госпадзе, у справе душы маёй, Ты адкупіў жыцьцё маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты абараняў, Госпадзе, дзеі душы маёй; акупляў жыцьцё маё. |
Анёл, які вырываў мяне з усякіх бед, хай дабраславіць гэтых хлопцаў! Хай імя маё, а таксама імёны бацькоў маіх, Абрагама і Ізаака, прызываюцца над імі, і хай яны растуць у вялікае мноства на зямлі!»
ТАЎ. Крывадушнасць знішчыць грэшніка, і тыя, што ўзненавідзелі справядлівага, будуць пакараныя.
Гэта кажа Валадар твой, Госпад і Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось жа выняў з рукі тваёй келіх слабасці, чару абурэння Майго; не наважышся болей, каб піць з яго.
Ты ж, Госпадзе Магуццяў, судзіш справядліва ды прасочваеш ныркі і сэрца; хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо выявіў я справу сваю.
І выцягнулі Ярэмію на вяроўках, і дасталі яго з ямы. І сядзеў Ярэмія на панадворку варты.
Але вызваліцель іх моцны, Госпад Магуццяў імя Яго. Справядліва будзе Ён бараніць справу іх, каб даць супакой зямлі і ўстрывожыць жыхароў Бабілона.
Таму вось што кажа Госпад: «Вось, Я абараню справу тваю, і адпомшчу помсту тваю, і мора яго зраблю пустыняю, і высушу крыніцу яго,
Калі пачуў Давід аб тым, што Набал памёр, сказаў: «Дабраславёны Госпад, Які рассудзіў справу знявагі маёй ад рукі Набала і захаваў паслугача свайго ад зла, і злачыннасць Набала звярнуў Госпад на яго галаву». І паслаў Давід сказаць Абігайль, што ён бярэ яе сабе за жонку.