Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; у свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
ПІЛІПЯНАЎ 1:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) такое самае змаганне маючы, якое бачылі ўва мне і як чуеце цяпер пра мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такім самым подзьвігам, які вы бачылі ўва мне і сёньня чуеце пра мяне. |
Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; у свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
Хачу, вось, каб вы ведалі, якую барацьбу я маю дзеля вас і адносна тых, што ў Лаадыцэі, і тых, што не бачылі мяне асабіста ў целе,
але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зняваг у Піліпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, прапаведуючы вам Евангелле Божае ў вялікай барацьбе.
Змагайся добрым змаганнем веры, трымайся вечнага жыцця, да якога ты і пакліканы і дзеля якога ты вызнаў добрае сведчанне перад шматлікімі сведкамі.
Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, што акручвае нас, будзем цярпліва бегчы ў вызначаным нам змаганні,
І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.