А Ісус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І следам за Ім ішлі многія, і Ён аздараўляў іх усіх
МАЦЬВЕЯ 8:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Ён сышоў з гары, вялікае мноства людзей ішло за Ім следам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж Ён зыйшоў з гары, пайшлі за Ім шматлікія натоўпы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Ён сышоў з гары, за Ім сьледам пайшло мноства людзей. |
А Ісус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І следам за Ім ішлі многія, і Ён аздараўляў іх усіх
І падышлі да Яго шматлікія натоўпы, маючы з сабой кульгавых, сляпых, нямоглых, нямых ды многа іншых, і клалі іх да ног Ісуса, і Ён аздаравіў іх,
І хадзілі за Ім вялікія натоўпы з Галілеі, і з Дэкапаля, і з Ерузаліма, і з Юдэі, ды з-за Ярдана.
Ісус, бачачы навокал Сябе вялікае мноства людзей, загадаў вучням Сваім плыць праз мора.
І вось, пракажоны, падышоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысціць».
Затым Ісус разам з вучнямі Сваімі адышоў да мора. І вялікі натоўп з Галілеі ішоў за Ім, і з Юдэі,
Але разыходзіліся весткі аб Ім тым больш, і збіраліся вялікія натоўпы людзей, каб паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ў Яго ад сваіх немачаў.