Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 12:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А Ісус, даведаўшыся пра гэта, пайшоў адтуль. І следам за Ім ішлі многія, і Ён аздараўляў іх усіх

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Але Ісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль; і пайшлі за Ім вялікія натоўпы, і Ён аздаравіў іх усіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І пайшло за Ім сьледам багата людзей, і Ён ацаліў іх усіх

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 12:15
15 Крыжаваныя спасылкі  

Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Бо сапраўды кажу вам: не пройдзеце да канца гарадоў Ізраэля, аж прыйдзе Сын Чалавечы.


І за Ім следам ішлі вялікія натоўпы, і там аздаравіў іх.


І, калі ўваходзіў у селішча, або горад, або вёску, клалі перад Ім хворых на вуліцах і прасілі Яго, каб хоць да краю Яго адзення дакрануцца, і, колькі з іх дакраналіся да Яго, аздараўляліся.


А Ісус пранік іх разважанні і сказаў, адказваючы ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?


І сталася ў тыя дні, пайшоў Ён на гару маліцца ды правёў усю ноч у малітве к Богу.


Калі пра гэта даведаліся натоўпы, пайшлі за Ім. І Ён прыняў іх, і прамаўляў ім аб Валадарстве Божым, а тых, што мелі патрэбу ў лячэнні, аздараўляў.


Таму Ісус не хадзіў ужо яўна сярод юдэяў, але адышоў адтуль у мясцовасць паблізу пустыні, у горад, які называецца Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.


І пасля таго Ісус хадзіў па Галілеі, бо Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі імкнуліся забіць Яго.


Мне належыць выконваць справы Таго, Хто Мяне паслаў, дакуль дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.


Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.


Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі па Яго слядах:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы