Сказалі яны цару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер загубіць нас так, каб не засталося нікога з нас ва ўсіх межах Ізраэля,
МАЦЬВЕЯ 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо якім судом вы будзеце судзіць, такім і вас асудзяць, і якою меркай вы будзеце мерыць, такою вам будуць мерыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць. |
Сказалі яны цару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер загубіць нас так, каб не засталося нікога з нас ва ўсіх межах Ізраэля,
І ўзлюбіў ён паклёп, дык хай спадзе на яго; не хацеў дабраславення, дык хай яно аддаліцца ад яго.
Гора табе, разбойнік, якога ніхто не абрабаваў; і табе, грабежнік, бо цябе ніхто не аграбіў! Калі скончыш спусташаць, тады цябе аграбяць, калі скончыш рабаваць, тады цябе абрабуюць.
Таму вось што кажа Госпад: “Вы не паслухалі Мяне, каб абвясціць волю кожны брату свайму і кожны блізкаму свайму; вось, Я абвяшчаю вам свабоду, — кажа Госпад, на меч, пошасці і голад і зраблю вас страхоццем для ўсіх царстваў зямных.
І Я аддам Бабілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсю іх ліхоту, якую яны зрабілі Сіёну на вачах вашых», — кажа Госпад.
Бо блізка дзень Госпадаў супраць усіх народаў! Як ты робіш, так будзе і табе, узнагарода твая спадзе на галаву тваю!
Далей казаў ім: «Зважайце на тое, што слухаеце! Якою меркай вы будзеце мераць, такою вам адмераюць ды дададуць вам, якія слухаеце.
Давайце, і будзе вам дадзена: меркай добрай, поўнай, патрэсенай і з верхам дадуць вам на ўлонне ваша, бо такой самай меркай, што вы мераеце, будзе вам адмерана».
Бо так ёсць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
Таму, хто не аказаў міласэрнасці, будзе суд без міласэрнасці, бо міласэрнасць вышэй за суд.
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чары, у якой яна змешвала напой, змяшайце ёй удвая.
І сказаў Адоні-Бэзэк: «Семдзесят цароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах збіралі рэшткі ежы пад маім сталом. Як я рабіў, так мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерузалім, і там ён памёр.
Ля ног яе ён зваліўся, упаў, ляжаў; ля ног яе зваліўся, упаў, дзе зваліўся, там і ляжаў нежывы.
І Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў маці дзяцей іх, так між жанчынамі маці твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад Госпадам у Галгале.