МАЦЬВЕЯ 23:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І так вы самі сведчыце, што вы – сыны тых, што забілі прарокаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што вы самі сьведчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тым самым вы самі сьведчыце супроць сябе, што вы сыны тых, якія забілі прарокаў; |
З прычыны грахоў яго прарокаў і ліхоты яго святароў, якія пасярод яго кроў справядлівых пралілі.
і кажаце: “Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б саўдзельнікамі іх у праліванні крыві прарокаў”.
Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб’яце і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
Кажа яму: “Па словах тваіх суджу цябе, нягодны паслугач! Ведаў ты, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго не паклаў, ды жну, чаго не пасеяў.
І Ешуа сказаў народу: «Вы самі сведкі супраць сябе, бо вы самі выбралі сабе Госпада, каб служыць Яму». І яны адказалі: «Мы сведкі».