Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
МАЦЬВЕЯ 22:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Другое падобнае гэтаму: любі бліжняга свайго, як сябе самога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»; |
Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
Другое, падобнае да яго: “Любі блізкага свайго як самога сябе”. Большага за гэтыя прыказанні няма».
Нікому не будзьце нічога вінаваты, толькі ўзаемную любоў, бо хто любіць другога, выконвае закон.
Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі блізкага свайго, як самога сябе».
Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.