МАЦЬВЕЯ 20:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, пачуўшы гэта, дзесяць разгневаліся на двух братоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуўшы гэта, дзесяцёра абурыліся на двух братоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэта, дзесяцёра вучняў абурыліся на двух братоў. |
Ён гаворыць ім: «Так, келіх Мой піць будзеце і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце хрысціцца, але дазволіць сядзець ад Мяне праваруч ці леваруч – гэта не Маё, але каму прыгатавана Айцом Маім».
Але Ісус паклікаў іх да Сябе і гаворыць: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты трымаюць уладу над імі.
Бачачы гэта, Ісус абурыўся і кажа ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне ды не забараняйце ім, бо такіх ёсць Валадарства Божае.
Тады начальнік сінагогі, абураны, што Ісус аздараўляў у суботу, казаў, звяртаючыся да людзей: «Ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць, дык у тыя дні прыходзьце і аздараўляйцеся, а не ў дзень суботы».
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы,
Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды.
Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.