МАЦЬВЕЯ 18:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб уратаваць загінуўшае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб збавіць тое, што загінула. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо прыйшоў Сын Чалавечы вышукаць і выратаваць пагіблае. |
Але Ён, адказваючы, гаворыць: «Пасланы Я толькі да авец, якія пакінулі дом Ізраэля».
Як вам здаецца? Калі хто мае сто авечак і адна з іх згубіцца, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяноста дзевяць і ці не ідзе шукаць тую, што заблукала?
Трэба ж аднак радавацца і весяліцца, бо брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
бо Сын Чалавечы не прыйшоў душы людзей загубіць, але ўратаваць». І пайшлі ў другое сяленне.
Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць; Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь.
І хто пачуе словы Мае і не ўверуе, Я яго не суджу, бо Я не прыйшоў, каб судзіць свет, але каб збавіць свет.
Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.
Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я – першы,