Тады ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраэль расцярушаным па гарах, як авечкі, якія не маюць пастуха. І сказаў Госпад: “Не маюць яны валадара; няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”».
МАРКА 6:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, выйшаўшы на бераг, Ісус убачыў вялікі натоўп людзей, і пашкадаваў іх, бо былі, як авечкі, што не маюць пастыра, і пачаў іх вучыць многа. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, выйшаўшы, Ісус убачыў вялікі натоўп, і зьлітаваўся з іх, бо яны былі як авечкі, што ня маюць пастуха, і пачаў навучаць іх шмат. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства людзей і пашкадаваў іх, бо яны былі як авечкі без пастуха; і пачаў іх вучыць многа. |
Тады ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраэль расцярушаным па гарах, як авечкі, якія не маюць пастуха. І сказаў Госпад: “Не маюць яны валадара; няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”».
Тады сказаў ён: «Бачыў я ўвесь Ізраэль расцярушаны па гарах, як авечкі без пастуха. І сказаў Госпад: “Не маюць яны гаспадара; хай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі!”»
І будзе [кожны], як газэль, якая ўцякае, і як авечка, і не будзе каму сабраць, — і кожны вернецца да свайго народа ды кожны ўцячэ да свайго краю.
Народ Мой стаўся статкам згубленым, пастыры іх звялі іх і прымусілі бадзяцца па гарах; ад гары да ўзгорку хадзілі яны і забыліся пра свае лежбішчы.
Ды рассыпаліся авечкі Мае, бо не мелі пастыра; і сталі здабычаю ўсіх дзікіх палявых звяроў, і разбегліся.
Бо тэрафімы гавораць пустое, і вешчуны бачаць падман, і сны — падманныя, цешаць надарма; таму блукаюць яны, як статак, вынішчаюць іх, бо не маюць яны пастуха».
і мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх або ўводзіць, каб не стаў народ Госпадаў, як авечкі без пастуха».
Ісус жа, паклікаўшы вучняў Сваіх, казаў: «Шкада мне людзей, бо ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне і не маюць чаго есці. А Я не хачу адправіць іх галодных, каб не аслабелі ў дарозе».
І, бачачы мноства людзей, Ісус пашкадаваў іх, бо былі зняможаны і кінуты, быццам авечкі, якія не маюць пастыра.
Але многія бачылі іх, як адплывалі, і пазналі куды, і збегліся туды пешшу з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх, і зышліся да Яго.
І, калі мінула шмат часу, прыйшлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Тут пустыннае месца, а час ужо позні,
У тыя дні, калі зноў сабраўся вялікі натоўп і не меў чаго есці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, гаворыць ім:
Калі пра гэта даведаліся натоўпы, пайшлі за Ім. І Ён прыняў іх, і прамаўляў ім аб Валадарстве Божым, а тых, што мелі патрэбу ў лячэнні, аздараўляў.
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,
Бо мы маем не такога першасвятара, які б не мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобным чынам спакушанага ва ўсім, апроч граху.