МАРКА 15:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ведаў, што Яго выдалі першасвятары праз зайздрасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ведаў, што першасьвятары праз зайздрасьць выдалі Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ведаў, што першасьвятары выдалі Яго з зайздрасьці. |
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа.
Калі ж юдэі ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайздрасць, і, блюзнячы, пярэчылі таму, чаму навучаў Паўла, кажучы супраць ды зневажаючы.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?
Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.