І прывялі ў той жа час сем валоў, сем бараноў, сем ягнят ды сем казлоў за грэх, за царства, за святыню, за Юдэю; загадаў ён таксама святарам, сынам Аарона, каб ускладалі ахвяры на ахвярнік Госпада.
ЛЯВІТ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх; Біблія (пераклад А.Бокуна) дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі сьвятар памазаны згрэшыць і зробіць вінаватым народ, - дык за грэх свой, якім зграшыў, няхай прынясе з буйнога быдла цяля, без пахібы, Госпаду ў ахвяру за грэх, |
І прывялі ў той жа час сем валоў, сем бараноў, сем ягнят ды сем казлоў за грэх, за царства, за святыню, за Юдэю; загадаў ён таксама святарам, сынам Аарона, каб ускладалі ахвяры на ахвярнік Госпада.
У той час тыя, хто прыйшоў з няволі, сыны перасялення, прынеслі Богу Ізраэля ахвяры цэласпалення: дванаццаць цялят за ўвесь народ Ізраэля, дзевяноста шэсць бараноў, семдзесят два ягняці, дванаццаць казлоў за грэх, — усё гэта ў цэласпаленне Госпаду.
а мяса бычка, і яго скуру, і нечыстоты спалі звонку па-за лагерам, бо гэта ахвяра за грэх.
І, калі возьмеш крыху крыві, што на ахвярніку, і алею да памазвання, пакрапі Аарона і шаты яго, сыноў яго і шаты іх. І хай сам ён будзе святы, і шаты яго, і сыны яго, і іх шаты разам з ім.
Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада».
І ў прысенках брамы былі два сталы з аднаго і два сталы з другога боку для забівання на іх ахвяр цэласпалення, і ахвяр за грэх, і ахвяр аднагараджэння.
дасі святарам левітам з роду Садока, якія маюць права набліжацца да Мяне, — кажа Госпад Бог, — каб служыць Мне, маладое цяля як ахвяру за грэх.
і ў дзень уваходу свайго ў свяцілішча, на ўнутраны панадворак, каб служыць Мне ў свяцілішчы, хай ускладзе ён ахвяру за грэх свой, — кажа Госпад Бог.
Калі ж ахвяра яго з дробнай жывёлы, цэласпаленне з авечак або коз, хай прынясе ў ахвяру самца без заганы;
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх і заб’е яго на перамаленне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе.
Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у месца найсвяцейшае: хай складзе маладога бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпалення.
Ад супольнасці сыноў Ізраэля возьме двух казлоў у ахвяру за грэх і аднаго барана ў ахвяру цэласпалення.
а потым яна зразумее грэх свой, дык хай супольнасць складзе ў ахвяру за грэх бычка і хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы.
то, калі будзе даказаны грэх яго, хай прывядзе ён у ахвяру Госпаду казла без заганы.
і хай прынясе ён Госпаду ў ахвяру за грэх свой, якім зграшыў, авечку са статка або казу як ахвяру за грэх, і ачысціць яго святар ад граху яго.
Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есці. Гэта закон вечны для вашых пакаленняў адносна агнявых ахвяр Госпаду. Кожны, хто да іх дакранецца, будзе асвечаны”».
«Вазьмі са статка бычка ў ахвяру за грэх і барана на ахвяру цэласпалення, абодвух без заганы, ды складзі іх у ахвяру перад Госпадам.
А сынам Ізраэля скажы: “Вазьміце казла ў ахвяру за грэх і цяля і барана аднагадовых ды без заганы на ахвяру цэласпалення,
Яны тады ўпалі на твар і сказалі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыццё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі хто адзін зграшыў?»
Хай возьмуць бычка са статка і ахвяру да яго з мукі, запраўленай алеем; а другога бычка са статка ты возьмеш у ахвяру за грэх
Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.
дзеля яе ён павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.
і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.