Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есці. Гэта закон вечны для вашых пакаленняў адносна агнявых ахвяр Госпаду. Кожны, хто да іх дакранецца, будзе асвечаны”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Толькі мужчыны з сыноў Аарона будуць есьці яе. Гэта закон вечны для пакаленьняў вашых адносна ахвяраў цэласпаленьня ГОСПАДУ. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Усе нашчадкі Ааронавыя мужчынскага полу могуць есьці яе. Гэта вечная дзялянка ў роды вашыя з ахвяраў Гасподніх. Усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 6:18
19 Крыжаваныя спасылкі  

Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.


Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».


Паложыць ён руку сваю на галаву яго ды заб’е яго на месцы, дзе звычайна забівае ахвяры цэласпалення перад Госпадам. Гэта ахвяра за грэх.


калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;


ускладзе руку на яе галаву ды заб’е яе на месцы, дзе звычайна забіваюць ахвяры цэласпалення.


Хай святар адзене шаты і льняную бялізну на цела сваё, і збярэ попел таго, што, паглынаючы, спаліў агонь, і высыпе каля ахвярніка.


Далей прамаўляў Госпад Майсею, кажучы:


Кожны, хто дакранецца да яе мяса, будзе асвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзенне, то апырсканае хай будзе абмыта вадой на святым месцы.


Кожны мужчына са святарскага роду будзе есці яе, гэта святая рэч!


Кожны мужчына са святарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на святым месцы: гэта святая рэч.


У свяцілішчы павінен ты іх есці; толькі мужчыны могуць есці гэта, бо гэта святыня для цябе.


І казаў Госпад Аарону: «Вось, Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усё, што пасвячаецца сынамі Ізраэля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэнне святарскае як закон вечны.


Ці ж не ведаеце, што тыя, што працуюць пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, што паслугуюць пры ахвярніку, бяруць долю з ахвярніка?


бо напісана: «Будзьце святымі, бо Я – Святы».


Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы