ЛЯВІТ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І складуць яны з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, які пакрывае нутро, ды ўсё тое, што прылягае да гэтага тлушчу, Біблія (пераклад А.Бокуна) І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, і ўвесь тлушч, які над ім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынясе ён зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду лой, што на вантробах, і ўвесь здор, які на вантробах, |
Вазьмі і ўвесь тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, які ёсць на іх, і прынясі ахвярапрынашэнне спаленнем на ахвярніку;
І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».
І дам вам сэрца новае, і дух новы ўдыхну ў ваша нутро, і забяру з цела вашага сэрца каменнае і дам вам сэрца цялеснае;
А святары левіты, сыны Садока, якія захавалі службы пры Маім свяцілішчы, калі ізраэльцы адышлі ад Мяне, яны будуць набліжацца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць на віду Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў”, — кажа Госпад Бог.
І, прыносячы ахвяру, хай аддзеліць часткі, галаву і тлушч, ды хай пакладзе гэта святар на дровы, што ляжаць пад агнём на ахвярніку.
сыны Аарона, святары, хай пакладуць часткі, безумоўна, галаву і тлушч на дровах, што ляжаць на агні на ахвярніку.
І святар спаліць гэта на ахвярніку: ежа агню на прыемны пах і ўвесь тлушч для Госпада.
і паложыць руку сваю на галаву сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у палатку сустрэчы, а пасля святары, сыны Аарона, пальюць ахвярнік крывёю [яе] наўкола.
а таксама дзве ныркі і тлушч, які іх пакрывае каля вантробаў, а ён аддзеліць сальнік печані, што каля нырак.
такім жа чынам як аддзяляецца [тлушч] бычка ахвяры прымірэння. І спаліць святар гэта на ахвярніку цэласпалення.
Хай возьме ў рукі ахвяру агнявую для Госпада: хай ускладзе тлушч з грудзіны і грудзіну, каб узнімаць яе перад Госпадам.
Спаліць гэта святар на ахвярніку як агнявую ахвяру Госпаду. Такая вось ахвяра за праступак.
Тлушч, ныркі і сальнік печані з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярніку, як загадаў Госпад Майсею;
“Гэты народ набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і шануе Мяне языком, але сэрца іх далёка ад Мяне;
А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашы праз Духа Святога, Які нам дадзены.
Ведаем гэта, што для знішчэння грэшнага цела даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны на тое, каб мы больш не служылі граху.
Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.
Нават яшчэ не спалілі яны тлушч, а ўжо прыходзіў паслугач святара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, каб я прыгатаваў яго святару; бо ён не прыме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».