Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе».
ЛУКАША 7:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п'е; і кажаце: «вось чалавек, які любіць есьці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў». |
Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе».
Калі ж вы любіце тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі не робяць таго?
І, бачачы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: «Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есць ваш Настаўнік?»
І, калі Ён гаварыў, адзін фарысей запрасіў, каб Ён паабедаў у яго; і, увайшоўшы, Ён узлёг.
І сталася, калі Ісус у суботу ўвайшоў у дом аднаго з начальнікаў фарысейскіх паесці хлеба, яны сачылі за Ім.
Затым справіў Яму Леві вялікі банкет у доме сваім, і было вялікае мноства мытнікаў і іншых, якія ўзлягалі з імі.
Адзін фарысей запрасіў Яго да сябе паесці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысея, узлёг.
Дык прыгатавалі Яму там вячэру, і Марта паслугавала, а Лазар быў адным з тых, якія ўзлягалі з Ім пры стале.