І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.
ЛУКАША 24:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і дабраславіў, і ламаў, і падаваў ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі Ён узьлягаў разам з імі, Ён, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў і даў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Ён узьляжаў зь імі, дык, узяўшы хлеб, дабраславіў, пераламаў і падаў ім, |
І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.
І, узяўшы сем хлябоў і рыбу і падзяку складаючы, разламаў і даў вучням Сваім, а вучні людзям.
І, калі яны елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням, і гаворыць: «Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё».
І, калі яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў ім, і гаворыць: «Бярыце, ежце: гэта ёсць Цела Маё».
І Ісус, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, глянуў у неба, дабраславіў, і паламаў хлябы, і даў вучням Сваім, каб падавалі людзям. І дзве рыбы раздзяліў на ўсіх.
І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям. І яны раздалі народу.
І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць».
Але яны стрымалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень сышоў». І ўвайшоў Ён у дом каб застацца з імі.
А Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, зірнуў на неба, і дабраславіў іх, і паламаў, і даваў вучням Сваім, каб яны раздалі людзям.
Тады Ісус узяў хлябы і, калі склаў падзяку, раздаў вучням, вучні ж – узлягаючым; падобна і рыбы, колькі хто хацеў.
і штодзень аднадушна заставаліся ў святыні, і, ламаючы хлеб па дамах, спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца,
І, калі сказаў гэта і ўзяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ва ўсіх і, паламаўшы, пачаў есці.