ЛУКАША 2:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Цяпер па слове Тваім, Госпадзе, адпускаеш паслугача Твайго ў супакоі, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, у супакоі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам; |
І сказаў Ізраэль Язэпу: «Цяпер я спакойна памру, бо ўбачыў аблічча тваё і ведаю, што ты жывы!»
СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.
Ён атрымаў абяцанне ад Духа Святога, што не пабачыць смерці, пакуль перш не ўбачыць Хрыста Госпадава.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “З гэтага часу шчасныя памерлыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, кажа Дух, яны супачынуць ад працы сваёй, бо ўчынкі іх ідуць за імі”».
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: «Госпадзе, святы і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?»