ЛУКАША 14:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык калі ты будзеш пакліканы, ідзі і сядзь на апошнім месцы, каб, калі надыдзе той, хто цябе запрасіў, сказаў табе: “Прыяцель, сядзь вышэй”; тады будзе табе пашана перад банкетуючымі з табою. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але, калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, узьлягай на апошняе месца, каб той, які запрасіў цябе, калі падыйдзе, сказаў табе: “Сябра, перасядзь вышэй”. Тады будзе табе слава перад тымі, што ўзьлягаюць разам з табою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы, сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоўшы, сказаў: «дружа! перасядзь вышэй»; тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою: |
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.
І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленняў Ізраэля? І памазаў цябе Госпад на цара над Ізраэлем,