Але і гэта зрабі для іх, каб былі пасвячоныя Мне ў святары: вазьмі аднаго бычка са статка і двух бараноў без заганы,
ЛІКІ 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай возьмуць бычка са статка і ахвяру да яго з мукі, запраўленай алеем; а другога бычка са статка ты возьмеш у ахвяру за грэх Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмуць цяля са статку і ахвяру хлебную з мукі, запраўленай алеем, а другое цяля са статку ты возьмеш у ахвяру за грэх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і няхай возьмуць цяля і хлебнае прынашэньне да яго, пшанічнае мукі, зьмяшанай з алеем, і другое цяля вазьмі ў ахвяру за грэх; |
Але і гэта зрабі для іх, каб былі пасвячоныя Мне ў святары: вазьмі аднаго бычка са статка і двух бараноў без заганы,
І захацеў Госпад сцерці Яго немаччу. Калі складзе Ён Сваю душу ў ахвяру, убачыць Ён даўгавечнае патомства, і воля Госпада рукою Яго споўніцца.
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у месца найсвяцейшае: хай складзе маладога бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпалення.
Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,
а потым яна зразумее грэх свой, дык хай супольнасць складзе ў ахвяру за грэх бычка і хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы.
калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;
«Вазьмі Аарона і сыноў яго, адзенне іх і алей намашчэння, бычка на ахвяру за грэх, двух бараноў і кош прэсных хлябоў.
Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.