Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 адпаведна гэтаму абраду: хай будуць акроплены яны вадой збавення, і хай паголяць яны ўсе валасы на целе сваім, і хай вымыюць адзенне сваё, і ачысцяць сябе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і няхай паголяць яны ўсё цела сваё, і няхай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць вопратку сваю, і будуць чыстыя;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 8:7
24 Крыжаваныя спасылкі  

Кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела чалавека і гэтай сумессю не ачысціўся, зневажае скінію Госпада і будзе вынішчаны з Ізраэля, бо ён не акрапіў сябе вадою ачышчэння, і нячысты ён будзе, і яго нячыстасць застанецца на ім.


І ў той жа момант прывёў Аарона і сыноў яго. І калі абмыў іх вадою,


А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.


На падабенства таго і нас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,


Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.


Бо калі кроў казлоў і валоў разам з попелам цяліцы, калі пакрапіць імі, усвячае нячыстых, даючы ачышчэнне цела,


і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.


і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.


Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?


так здзівіць Ён многія народы, цары зашчымяць вусны свае перад Ім, бо тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць і тыя, што не чулі, даведаюцца.


Вось жа нарадзіўся я ў правіннасці, і ў граху пачала мяне маці мая.


Калі прыбыў да яго прарок Натан, пасля таго як учыніў ён грэх з Бэтсэбай.


І ачысціце ўсю здабычу вашу: або адзенне, або штосьці, падрыхтаванае да ўжывання, з казіных шкур і з поўсці, і з драўляных рэчаў».


Той, хто спаліць іх, вымые адзенне сваё і цела вадою, а пасля вернецца ў лагер.


Хто дакранецца да іх, занячысціцца, дык хай памые адзенне сваё вадою, і сам вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.


Калі хто сеў там, дзе сядзеў той, хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.


і Ён сказаў яму: «Ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра; і хай памыюць яны адзенне сваё,


І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.


І ачысціліся левіты, і памылі адзенне сваё, Аарон жа ўзняў іх перад Госпадам і ачысціў іх, каб, ачышчаныя,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы