Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Аб’яві Аарону і скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, то супраць той часткі, што звернута да падсвечніка, павінны гарэць сем лямпаў”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Прамоў да Аарона і скажы яму: “Калі будзеш запаль­ваць лямпы, на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 8:2
19 Крыжаваныя спасылкі  

НУН. Паходня для ног маіх — слова Тваё і святло сцежкі маёй.


Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.


Таксама зрабі да яго сем лямп і пастаў іх на падсвечнік, каб асвятлялі пярэдні яго бок.


Зрабіў і сем лямп са шчыпцамі і пасудзінамі, дзе збіраецца нагар, з найчысцейшага золата.


падсвечнік з найчысцейшага золата, лямпы па парадку, і прыналежнасці іх з алеем падсвечніка,


размясціўшы лямпы па парадку, як загадаў Госпад Майсею.


Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.


Будзе рыхтаваць ён заўсёды свечкі на найчысцейшым падсвечніку перад абліччам Госпада.


І казаў Госпад Майсею, гаворачы:


І Аарон зрабіў так, і на падсвечніку запаліў лямпы, як загадаў Госпад Майсею.


Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, што размешчаны на версе гары.


Было праўдзівае Святло, Якое асвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у свет.


Прытым мы маем найпэўнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, трымаючыся яго, як светача, які свеціць у цёмным месцы аж пакуль развіднее, і зорка ранняя ўзыдзе ў сэрцах вашых.


Я павярнуўся, каб зірнуць, чый быў голас, што да мяне гаварыў; і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых светачаў,


Таямніца сямі зорак, якія ты ўбачыў у Маёй правай руцэ, і сямі светачаў залатых: сем зорак – гэта сем анёлаў сямі цэркваў, а сем светачаў – гэта сем цэркваў.


І ад пасада выходзілі маланкі, і галасы, і грымоты; і сем светачаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсць сем духаў Божых.