Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 8:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Прамоў да Аарона і скажы яму: “Калі будзеш запаль­ваць лямпы, на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Аб’яві Аарону і скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, то супраць той часткі, што звернута да падсвечніка, павінны гарэць сем лямпаў”».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 8:2
19 Крыжаваныя спасылкі  

І зрабі да яе сем лампад, і пастаў на яе лампады яе, каб сьвяцілі на відавы бок яе;


І з трона зыходзілі маланкі і грымоты і галасы, і сем сьветачаў вогненных гарэлі перад тронам, якія ёсьць сем духаў Божых.


Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі залатых сьветачаў: сем зорак - анёлы сямі цэркваў; а сем сьветачаў, якія ты бачыў, - сем цэркваў.


Я абярнуўся, каб убачыць, чый голас прамаўляў да мяне; і абярнуўшыся, убачыў сем залатых сьветачаў


І пры тым мы маем самае пэўнае прарочае слова; і вы добра робіце, што зьвяртаецеся да яго, як да сьветача, які зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачынае брацца на дзень і ня ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых,


Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет.


Вы - сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары.


на сьвечніку чыстым павінны яны ставіць сьвяцільню перад Госпадам заўсёды.


і паставіў лампаду перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.


І зрабіў да яе сем лампад, і абцужкі да яе і латкі да яе, з чыстага золата;


Зьвяртайцеся да закона і сьведчаньня. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў ім сьвятла.


І наказаў Гасподзь Майсею:


Аарон так і зрабіў: на пярэднім баку сьвяцільні запаліў лампады яе, як загадаў Гасподзь Майсею.


сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы