Загадай таксама: “Вазьміце вазы з зямлі Егіпецкай для перавозкі дзяцей вашых і жонак. І вазьміце бацьку вашага і спяшайцеся як найхутчэй прыбыць.
ЛІКІ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) прынеслі дары перад аблічча Госпада: шэсць крытых вазоў і дванаццаць валоў. Прынеслі па адным возе ад двух кіраўнікоў і па адным воле ад кожнага; і паставілі гэта перад скініяй. Біблія (пераклад А.Бокуна) і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй. |
Загадай таксама: “Вазьміце вазы з зямлі Егіпецкай для перавозкі дзяцей вашых і жонак. І вазьміце бацьку вашага і спяшайцеся як найхутчэй прыбыць.
І сыны Ізраэля зрабілі ўсё, што ім было загадана. І даў ім Язэп вазы па загадзе фараона і харчы, патрэбныя ў дарозе.
Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.
«Скажы сынам Ізраэля, каб сабралі для Мяне дары; прыміце іх ад кожнага чалавека, які прапануе дар добраахвотна.
і прывядуць з усякіх народаў у ахвяру для Госпада ўсіх вашых братоў на конях, на калясніцах, на насілках, на мулах і на драмадэрах на святую Маю гару ў Ерузаліме, — кажа Госпад, — падобна, як сыны Ізраэля прыносяць ахвяры ў чыстым посудзе да дома Госпада.