ЛІКІ 35:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама наступнае сказаў Госпад Майсею на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Майсея на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана насупраць Ерыхона, кажучы: |
Што да дамоў левітаў, якія знаходзяцца ў гарадах іх валодання, то яны заўсёды могуць быць імі выкуплены.
Потым сыны Ізраэля пайшлі далей і расклаліся лагерам на раўнінах Мааба, на другім баку Ярдана, насупраць Ерыхона.
Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам
Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
і прывялі яны палонных, здабычу і нарабаванае да Майсея і Элеязэра святара і да ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў лагер на раўнінах Мааба, над Ярданам, супраць Ерыхона.
«Загадай сынам Ізраэля, каб далі левітам у іх уласнасць гарады, у якіх яны б жылі, і палі вакол гарадоў,
Гэта настаўленні і прыказанні, якія даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона.
І прыйшлі кіраўнікі родаў Левіевых да Элеязэра святара, і да Ешуа, сына Нуна, і да кіраўнікоў родаў кожнага з пакаленняў сыноў Ізраэля, і паведамілі ім