І хай яны пільнуюць правілы палаткі сустрэчы, і рытуал свяцілішча, і пабожнасць сыноў Аарона, іх братоў, у службе ў доме Госпадавым.
ЛІКІ 3:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з пярэдняга боку скініі, перад палаткай сустрэчы, на ўсход ставілі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, якім даручана святыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, мае быць пакараны смерцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) А з пярэдняга боку Сялібы, з усходу, перад Намётам Спатканьня разложацца табарам Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана Сяліба ад імя сыноў Ізраіля. Калі хто наблізіцца чужы, будзе забіты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А зь пярэдняга боку скініі, на ўсход перад скініяй сходу, павінны ставіць табар Майсей і Аарон і сыны ягоныя, якім даверана ахаваньне сьвятыні за сыноў Ізраілевых; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. |
І хай яны пільнуюць правілы палаткі сустрэчы, і рытуал свяцілішча, і пабожнасць сыноў Аарона, іх братоў, у службе ў доме Госпадавым.
Калі трэба будзе пусціцца ў дарогу, хай разбяруць скінію левіты; калі трэба будзе размясціцца лагерам, хай паставяць яе; калі хто з чужых наблізіцца, будзе пакараны смерцю.
А левіты хай паставяць палаткі вакол скініі сведчання, каб не было гневу на грамаду сыноў Ізраэля, і хай яны стаяць на варце скініі сведчання».
З усходу хай стаіць лагер Юды па дружынах войска яго, а кіраўніком сыноў яго хай будзе Наасон, сын Амінадаба;
а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».
кіраўніком сем’яў Мэрары быў Сурыэль, сын Абігаіля. Яны размясцілі лагер на паўночным баку скініі.