Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 3:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 А з пярэдняга боку Сялібы, з усходу, перад Намётам Спатканьня разложацца табарам Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана Сяліба ад імя сыноў Ізраіля. Калі хто наблізіцца чужы, будзе забіты.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 А зь пярэдняга боку скініі, на ўсход перад скініяй сходу, павінны ставіць табар Майсей і Аарон і сыны ягоныя, якім даверана ахаваньне сьвятыні за сыноў Ізраілевых; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 А з пярэдняга боку скініі, перад палаткай сустрэчы, на ўсход ставілі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, якім даручана святыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, мае быць пакараны смерцю.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 3:38
12 Крыжаваныя спасылкі  

і каб яны стаялі на варце пры Намёце Спатканьня, на варце сьвятыні, і на варце пры сынах Аарона, братах сваіх, на служэньні ў Доме ГОСПАДА.


Калі трэба рушыць Сялібе [ў дарогу], разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца Сялібе, паставяць яе лявіты. Калі нехта [чужы] наблізіцца да яе, будзе забіты.


А лявіты разложацца табарам вакол Сялібы Сьведчаньня; і кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраіля. Лявіты будуць вартаваць каля Сялібы Сьведчаньня».


Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды [будзе] Нахшон, сын Амінадава.


А Аарона і сыноў ягоных пастаў, каб яны захоўвалі [службу] сьвятарскую. А калі нехта чужы наблізіцца [да службы], мае памерці».


Сем’і Гершона разложацца табарам за Сялібай з захаду.


Сем’і сыноў Кегата разложацца табарам з паўднёвага боку Сялібы.


А князем дамоў бацькоў Мэрары [быў] Цурыэль, сын Абігаіля. Яны разложацца табарам з паўночнага боку Сялібы.


і слупкі панадворку з усіх бакоў, і падставы іхнія, і колцы іхнія з вяроўкамі іхнімі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы