ЛІКІ 29:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яго і ўзлівання. Біблія (пераклад А.Бокуна) і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго. |
і казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што звычайна ахвяроўваюць за злачынствы на ачышчэнне і на штодзённае цэласпаленне разам з ахвярамі з ежы і ўзліваннямі да іх.
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
У пяты дзень прынясіце ў ахвяру дзевяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
Казаў затым Ісус да тых юдэяў, якія ў Яго паверылі: «Калі вы вытрываеце ў слове Маім, станецеся сапраўды Маімі вучнямі
А як разышлася сінагога, многа юдэяў і пабожных празелітаў праводзілі Паўлу і Барнабу, якія заклікалі іх да трывання ў ласцы Божай.
тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці – жыццё вечнае;
ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.
Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.
Бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак існавання аж да канца цвёрда захаваем,