Той, выцягнуўшы правую руку, паклаў яе на галаву Эфраіма, малодшага брата, а левую руку — на галаву Манасы, старэйшага гадамі, змяняючы рукі.
ЛІКІ 26:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога — род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога — род Галаада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Манасы: Махір, ад якога сям'я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям'я Гілеада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Манасііныя: ад Махіра пакаленьне Махіравае; ад Махіра нарадзіўся Галаад, ад Галаада пакаленьне Галаадавае. |
Той, выцягнуўшы правую руку, паклаў яе на галаву Эфраіма, малодшага брата, а левую руку — на галаву Манасы, старэйшага гадамі, змяняючы рукі.
і бачыў сыноў Эфраіма аж да трэцяга пакалення. Таксама дзеці Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на калені Язэпа.
Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.
І прыйшлі кіраўнікі сем’яў пакалення сыноў Галаада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і кіраўнікам пакаленняў Ізраэля:
А такое выпала жэрабя пакаленню Манасы, — бо сам ён быў першародным Язэпа; Махір, першародны Манасы, бацькі Галаада, бо быў ён ваяром, атрымаў Галаад і Басан.
Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэньямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Забулона тыя, хто трымае скіпетр.