Ёаб, сын Сэруі, пачаў лічыць і не скончыў, бо дзеля гэтага паў гнеў на Ізраэль, і таму не прадстаўлена таго ліку ў Кнізе Хронікаў Цара Давіда.
ЛІКІ 16:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу і, узяўшы агню з ахвярніка, ускладзі кадзіла зверху, паспяшаючы жвава да народа, каб ачысціць яго, бо ўзгарэўся ўжо гнеў Госпада і кара лютуе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу і ўлажы ў яе агонь з ахвярніка, улажы кадзіла, і пабяжы хутка да грамады, і перамольвай за яе, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА і пачалася пляга». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Майсей Аарону: вазьмі кадзіла і пакладзі ў яго агню з ахвярніка і ўсып дымленьня, і нясі хутчэй да супольства і заступіся за іх, бо выйшаў гнеў ад Госпада, пачалася пагібель. |
Ёаб, сын Сэруі, пачаў лічыць і не скончыў, бо дзеля гэтага паў гнеў на Ізраэль, і таму не прадстаўлена таго ліку ў Кнізе Хронікаў Цара Давіда.
Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
Майсей сказаў тады Аарону, Элеязэру і Ітамару, сынам яго: «Не галіце валасоў вашых і не раздзірайце адзення, каб часам не былі вы пакараныя смерцю, ды каб не ўзняўся гнеў на ўсю супольнасць. Браты вашыя і ўвесь дом Ізраэля могуць плакаць над спаленнем, якое ўчыніў Госпад.
І вось, агонь выйшаў ад Госпада і спаліў ахвяру цэласпалення разам з тлушчам, што былі на ахвярніку. Калі ўбачылі гэта людзі, то ўзрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
А левіты хай паставяць палаткі вакол скініі сведчання, каб не было гневу на грамаду сыноў Ізраэля, і хай яны стаяць на варце скініі сведчання».
Яшчэ мяса было на іх зубах і хапала гэтай ежы, і вось, узгарэлася абурэнне Госпада супраць народа і ўдарыў яго Госпад вельмі вялікай плягаю.
Вы рупцеся аб абслугоўванні скініі і аб абслугоўванні ахвярніка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраэля.
і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».
пайшоў за ізраэльцам мужчынам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улонні; так распачалася кара на сыноў Ізраэля.
і перадаў Я іх у дар Аарону і сынам яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўвесь Ізраэль у палатцы сустрэчы і каб перамольваць Госпада за іх, каб усцерагчы ад кары народ, калі б хто адважыўся наблізіцца да свяцілішча».