ЛІКІ 16:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі кругом адышліся яны ад жылля іх, Датан і Абірам, выйшаўшы, сталі перад уваходам у свае палаткі разам са сваімі жонкамі, сынамі і малымі дзецьмі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адыйшліся [ўсе] ад сялібаў Караха, Датана і Абірама. А Датан і Абірам выйшлі і сталі перад уваходам у намёты свае разам з жонкамі сваімі, сынамі і малымі дзецьмі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адышлі яны з усіх бакоў ад жытлішча Карэя, Датана і Авірона; а Датан і Авірон выйшлі і стаялі каля дзьвярэй палатак сваіх з жонкамі сваімі і сынамі сваімі і з малымі дзецьмі сваімі. |
І, калі Майсей ішоў да палаткі, увесь народ уставаў і стаяў кожны ля ўваходу ў сваю палатку; і глядзелі яны ўслед Майсею, аж пакуль ён не ўваходзіў у палатку.
Дзеля таго паслухайце слова Госпада, вы, ашуканцы, якія валадарыце над Маім народам, які жыве ў Ерузаліме.
І вось Корэ, сын Ісаара, сына Кагата, сына Леві, і Датан і Абірам, сыны Эліяба, таксама Гон, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,