і дзеля таго, што яны тады пабачылі ды што ім выпала, юдэі ўстанавілі гэты дзень як урачысты абрад, які ніколі не падлягае змене, і прынялі яны на сябе, і на сваіх нашчадкаў, і на ўсіх, хто захоча далучыцца да іх веры, каб гэтыя два дні па загадзе і ў свой час штогод святкаваліся.
і хай карыстаюцца імі Аарон і сыны яго, калі будуць уваходзіць у палатку сустрэчы, або калі будуць прыступаць да ахвярніка, каб служыць у свяцілішчы, каб не памерці ад правіннасці: гэта пастанова вечная хай будзе для Аарона і патомства яго па ім.
А ўсякі чужаземец, што пражывае ў вас, або які пасяліўся сярод вас у пакаленнях вашых, хай складае ахвяру з агню дзеля паху, прыемнага Госпаду, тым жа чынам, што і вы.
І казаў Госпад Аарону: «Вось, Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усё, што пасвячаецца сынамі Ізраэля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэнне святарскае як закон вечны.
Таксама падарожнік і чужаземец, калі б такія жылі ў вас, хай спраўляюць Пасху паводле загадаў і звычаяў яе; загад той самы будзе ў вас і для чужаземца, і для тутэйшага”».
А ўвесь народ, і яго старэйшыны, і кіраўнікі, і суддзі сталі з аднаго і другога боку каўчэга, супраць святароў і левіцкага роду, што носяць каўчэг запавету Госпада, як чужынцы, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Гарызім, і другая палова — каля гары Гэбал, як загадаў раней Майсей, паслугач Госпада, каб дабраславіць народ Ізраэля;