ІСУСА 8:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)33 А ўвесь народ, і яго старэйшыны, і кіраўнікі, і суддзі сталі з аднаго і другога боку каўчэга, супраць святароў і левіцкага роду, што носяць каўчэг запавету Госпада, як чужынцы, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Гарызім, і другая палова — каля гары Гэбал, як загадаў раней Майсей, паслугач Госпада, каб дабраславіць народ Ізраэля; Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)33 І ўвесь Ізраіль, і старшыні ягоныя, і начальнікі народу, і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як прыхадні, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Гарызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)33 Увесь Ізраіль, старэйшыны яго і наглядчыкі і судзьдзі ягоныя, сталі з таго і другога боку каўчэга насупраць сьвятароў лявітаў, якія носяць каўчэг запавета Гасподняга, як прыхадні, так і прыродныя жыхары, адна палавіна іх каля гары Гарызім, а другая палавіна каля гары Гевал, як раней загадаў Майсей, раб Гасподні, дабраслаўляць народ Ізраілеў: Глядзіце раздзел |