У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»
ЛІКІ 11:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці мноства авечак і валоў будзе забіта, каб маглі яны наесціся? Або ўсе рыбы мора збяруцца ў адно, каб іх насыціць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж [усе] авечкі і валы будуць забітыя для іх, каб ім хапіла? Або ці ўсе рыбы ў моры будуць сабраныя для іх, каб ім хапіла?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці закалоць усіх авечак і валоў, каб ім было даволі? альбо ўся рыба марская зьбярэцца, каб задаволіць іх? |
У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»
Адкуль узяць мне мяса, каб есці нам? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб наесціся!”
І сказаў Майсей: «Шэсцьсот тысяч пешых у гэтым народзе, а Ты кажаш: “Я дам ім есці мяса цэлы месяц!”
Адказаў яму Госпад: «Ці ж рука Госпада скарацілася? Ужо цяпер убачыш, ці слова Маё спаўняецца на справе, ці не».
І кажуць Яму вучні Яго: «Адкуль у нас у пустыні столькі хлеба, каб накарміць гэткі натоўп?»
Адказваючы, гаворыць ім Ісус: «Вы дайце ім есці». Яны кажуць: «Няўжо маем ісці, і купіць за дзвесце дынараў хлеба, і даць ім есці?»
І сказаў Захарыя Анёлу: «З чаго я магу гэта ведаць? Бо я стары, і жонка мая на схіле дзён сваіх».
«Ёсць тут адзін юнак, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта на такое мноства?»