Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 11:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Ці ж [усе] авечкі і валы будуць забітыя для іх, каб ім хапіла? Або ці ўсе рыбы ў моры будуць сабраныя для іх, каб ім хапіла?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 ці закалоць усіх авечак і валоў, каб ім было даволі? альбо ўся рыба марская зьбярэцца, каб задаволіць іх?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Ці мноства авечак і валоў будзе забіта, каб маглі яны наесціся? Або ўсе рыбы мора збяруцца ў адно, каб іх насыціць?»

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 11:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

І кажуць Яму вучні Ягоныя: «Адкуль у нас у пустыні столькі хлеба, каб накарміць гэтакі натоўп?»


І адказаў збраяносец, на руку якога абапіраўся валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы [нават] ГОСПАД зрабіў вокны ў небе, ня можа стацца слова гэтае». І [Элісэй] сказаў: «Вось, ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!»


«Тут ёсьць адзін хлопчык, які мае пяць хлябоў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога мноства?»


А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?»


І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».


І адказалі Яму вучні Ягоныя: «Адкуль мог бы хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?»


Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Няўжо маем пайсьці і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?»


Адкуль у мяне мяса, каб даць усяму народу гэтаму? З плачам [наракаюць] на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб мы наеліся!”


І сказаў Майсей: «Шэсьцьсот тысячаў пешых у народзе гэтым, пасярод якога я [жыву], а Ты кажаш: “Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц”?


І сказаў ГОСПАД Майсею: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё споўніцца, ці не».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы