Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 І сказаў Захарыя Анёлу: «З чаго я магу гэта ведаць? Бо я стары, і жонка мая на схіле дзён сваіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І сказаў Захар анёлу: па чым я пазнаю гэта? бо я стары, і жонка мая ў сталым веку.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 1:18
10 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў: «Госпадзе Божа, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?»


Абрагам упаў вобліч, і ўсміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?»


Усміхнулася яна патаемна, думаючы: «Калі ўжо я састарэла, і муж мой стары, ці маю мець асалоду?»


У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»


Ды сказаў Эзэкія: «Што будзе за знак, што я пайду ў дом Госпада?»


Марыя ж сказала Анёлу: «Як гэта можа стацца, калі Я мужа не спазнала?»


Ды не мелі дзіця, бо Лізавета была няплоднай, а абое былі ўжо на схіле дзён сваіх.


І, непахісны ў веры, ён не звярнуў увагі, што цела яго ўжо амярцвела, бо было яму каля ста гадоў, і нутро Сары таксама амярцвела.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы