Дык палічыў Саламон усіх мужчын чужынцаў, якія пражывалі ў зямлі Ізраэля па спіску, які зрабіў бацька яго Давід; і выявілася іх сто пяцьдзесят тры тысячы шэсцьсот.
ЛІКІ 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як загадаў Госпад Майсею. І былі палічаны яны ў пустыні Сінай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як загадаў ГОСПАД Майсею, быў зроблены перапіс у пустыні Сынай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай. |
Дык палічыў Саламон усіх мужчын чужынцаў, якія пражывалі ў зямлі Ізраэля па спіску, які зрабіў бацька яго Давід; і выявілася іх сто пяцьдзесят тры тысячы шэсцьсот.
калі ўваходзілі ў палатку сустрэчы і набліжаліся да ахвярніка, як загадаў Госпад Майсею.
«Пералічыць усю грамаду сыноў Ізраэлевых па родах і па сем’ях іх, і па імёнах — усіх мужчынскага полу:
І сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што загадаў Госпад: сталі лагерам пад сваімі сцягамі і выйшлі паводле пакаленняў і сем’яў бацькоў сваіх.
Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;