І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,
КАЛАСЯНАЎ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта ўсё праз само карыстанне вынішчаецца, згодна з пастановамі і навукамі чалавечымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і вучэньня чалавечага? Біблія (пераклад В. Сёмухі) што ўсё, тлее ад ужываньня, - згодна з запаведзямі і вучэньнем чалавечым? |
І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сляпых з туману і цемры стануць бачыць.
І не будзе паважаць багоў бацькоў сваіх, ані пажадлівасці жанчын, ані ніякага іншага бога не будзе паважаць, бо адносна ўсяго будзе ўзвышацца;
Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але пра ежу, якая застаецца ў жыццё вечнага, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».
«Ежа – для жывата, і жывот – для ежы». Але Бог знішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад – для цела.
не звяртаючы ўвагі на юдэйскія байкі ці на выказванні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.
Яны, як неразумныя жывёлы, што прызначаны з натуры сваёй на злаўленне і знішчэнне, блюзняць на тое, чаго не разумеюць, ды ў псаванні сваім будуць знішчаны,
І жанчына, якую ты бачыў, – гэта вялікі горад, які мае панаванне над царамі зямлі».