Вось жа, Я стварыў каваля, які раздувае вуглі ў агні ды выцягвае прыладу для сваёй работы; і Я стварыў таксама нішчыцеля на знішчэнне.
ЗАХАРЫІ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падняў вочы свае і ўбачыў: і вось, чалавек, у руцэ якога землямерная вяроўка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзьняў я вочы мае, і ўбачыў, і вось, муж, і ў руцэ ягонай меральны прут. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў я ўзьвёў вочы мае і ўгледзеў: вось муж, у якога ў руцэ - землямерная вяроўка. |
Вось жа, Я стварыў каваля, які раздувае вуглі ў агні ды выцягвае прыладу для сваёй работы; і Я стварыў таксама нішчыцеля на знішчэнне.
І будзе цягнуцца далей шнур для мерання наўпрост, аж да ўзгорка Гарэб, ды зверне на Гоа.
І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.
І вось, мур звонку вакол дома, з усіх яго бакоў, і ў руцэ чалавека вымяральны прут даўжынёй у шэсць локцяў, лічачы па локці і адной далоні; і змераў ён шырыню пабудовы адным прутом, і вышыню таксама адным прутом.
Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.
І зноў адмераў тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да каленяў. І адмераў ён тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, якая даставала аж да клубоў.
Па гэтым глядзеў я ў начным бачанні, і вось, чацвёрты звер, страшны і дзівосны і вельмі дужы; меў ён вялікія жалезныя зубы; ён зжыраў, і знішчаў, і таптаў усё, што заставалася, нагамі сваімі; а адрозніваўся ён ад папярэдніх звяроў, якіх я бачыў, ды меў дзесяць рагоў.
Таму вось што кажа Госпад: “Вяртаюся ў Ерузалім з міласэрнасцю. У ім будзе пабудаваны Мой дом, — кажа Госпад Магуццяў, — і грунтвага пройдзе над Ерузалімам”.
І дадзена была мне трысціна, падобная да жазла, і сказана мне: «Падыміся і памерай святыню Божую, і ахвярнік, і тых, што пакланяюцца ў ёй.
І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур яго.