І калі цар пачуў словы чалавека Божага, якія ён выкрыкнуў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» І здранцвела рука яго, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён не мог яе вярнуць да сябе.
ЗАХАРЫІ 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора неразумнаму майму пастуху, які пакідае статак! Хай меч упадзе на яго плячо і на яго правае вока; хай ссохне сухатою яго рука, і правае вока яго хай цалкам зацягне цемраю». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора пастуху нягоднаму, які пакідае авечак! Меч на рамяно ягонае і на правае вока ягонае! Рамяно ягонае сухасьцю ссохне, і правае вока ягонае цемраю зацемрыцца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора нездаляшчаму пастуху, які пакідае статак! меч на руку яго і на правае вока яго! рука яго зусім высахне, і правае вока яго зусім зацьміцца. |
І калі цар пачуў словы чалавека Божага, якія ён выкрыкнуў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» І здранцвела рука яго, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён не мог яе вярнуць да сябе.
Вось, Я — супраць прарокаў, якія прарочаць фальшывыя сны, — кажа Госпад, — яны расказваюць іх і падманваюць народ Мой сваёй няпраўдаю і крывадушнымі абяцаннямі, хаця Я не пасылаў іх і не даручаў ім нічога; няма ад іх аніякай карысці для гэтага народа, — кажа Госпад. —
«Сын чалавечы, праракуй пра пастыраў Ізраэля, праракуй і кажы пастырам: гэта кажа Госпад Бог: “Гора пастырам Ізраэля, якія пасвілі самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасвіць статак?
Бо тэрафімы гавораць пустое, і вешчуны бачаць падман, і сны — падманныя, цешаць надарма; таму блукаюць яны, як статак, вынішчаюць іх, бо не маюць яны пастуха».
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
Гора вам, сляпыя правадыры, што кажаце: “Хто прысягае святыняй, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам святыні, той вінаваты”.
«Засляпіў вочы іх і закамяніў сэрца іх, каб часам вачамі не ўбачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, і Я не аздаравіў іх».
І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я на гэты свет, каб тыя, што не бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, сталіся сляпымі».
Дык што ж? Чаго шукаў Ізраэль, таго не дасягнуў, дасягнулі толькі абраныя; іншыя ж аслеплі,
Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.
Вось, прыходзяць дні, і Я адсяку руку тваю і руку дому бацькі твайго, каб не было старца ў доме тваім.