Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 23:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Вось, Я — супраць прарокаў, якія прарочаць фальшывыя сны, — кажа Госпад, — яны расказваюць іх і падманваюць народ Мой сваёй няпраўдаю і крывадушнымі абяцаннямі, хаця Я не пасылаў іх і не даручаў ім нічога; няма ад іх аніякай карысці для гэтага народа, — кажа Госпад. —

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Вось, Я на прарокаў фальшывых сноў, кажа Гасподзь, якія расказваюць іх і ўводзяць народ Мой у аблуду сваімі падманамі і ашуканствам, тым часам як Я не пасылаў іх і не загадваў ім, і яны ніякай карысьці ня прыносяць народу гэтаму, кажа Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 23:32
24 Крыжаваныя спасылкі  

а вас буду выкрываць, як завадатараў хлусні, вас усіх — як марных лекараў.


О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.


Старэйшына і магнат — гэта галава, а хвост — гэта прарок, які навучае ашуканству.


Таксама сярод прарокаў Самарыі бачыў Я недарэчнасць: праракавалі яны ў імя Баала і падманвалі народ Мой, Ізраэля.


Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Не слухайце словы прарокаў, якія прарочаць вам і зводзяць вас; распавядаюць яны вам прыдумкі сэрца свайго, а не з вуснаў Госпада.


Я чуў, што сказалі прарокі, якія прарочылі ў імя Маё, няпраўду і казалі: “Меў я сон, і сніў я”.


Вось, Я — супраць прарокаў, — кажа Госпад, — якія карыстаюцца сваімі мовамі і кажуць: “Кажа Госпад”.


«Пашлі да кожнага перасяленца, кажучы: “Гэта кажа Госпад аб Сямэі з Нагэлама: “За тое, што праракаваў вам Сямэя, а Я не пасылаў яго, і ён умацоўваў ваша спадзяванне на няпраўду,


Вось, вы спадзяецеся на фальшывыя словы, якія не дапамогуць.


Прарокі твае мелі бачанні для цябе пустыя і недарэчныя, не адкрывалі тваю правіннасць, каб змяніць лёс твой, адкрывалі ж яны табе прароцтвы зманныя і зводныя.


Хто ж ёсць такі, што сказаў — і сталася? Ці ж Госпад не загадаў?


Прарокі яго легкадумныя — людзі крывадушныя; святары яго зневажаюць святое, закон парушаюць.


Бо тэрафімы гавораць пустое, і вешчуны бачаць падман, і сны — падманныя, цешаць надарма; таму блукаюць яны, як статак, вынішчаюць іх, бо не маюць яны пастуха».


Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».


Калі я меў гэткі намер, ці рабіў гэта легкадумна? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне: «так – так» і «не – не»?


А прарок, разбэшчаны пыхаю, які захоча гаварыць у імя Маё тое, чаго Я не загадаў, каб ён гаварыў, або ў імя чужых багоў, будзе забіты.


І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы