Спытаў яго Госпад: «Адкуль ты ідзеш?» Той прамовіў у адказ: «Абышоў я кругом зямлю і прайшоў яе скрозь».
ЗАХАРЫІ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны адказалі анёлу Госпадаваму, які стаяў сярод міртаў, і паведамілі: “Абышлі мы зямлю, і вось, уся зямля абжытая і жыве спакойна”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказалі яны анёлу ГОСПАДА, які стаяў паміж міртаў, і сказалі: “Мы абыйшлі зямлю, і вось, уся зямля заселеная і ў супакоі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яны адказвалі анёлу Гасподняму, які стаяў паміж міртамі, і сказалі: абышлі мы зямлю, і вось, уся зямля населеная і спакойная. |
Спытаў яго Госпад: «Адкуль ты ідзеш?» Той прамовіў у адказ: «Абышоў я кругом зямлю і прайшоў яе скрозь».
Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.
І ён сказаў: «Ці ведаеш, чаго я прыйшоў да цябе? І цяпер вярнуся ваяваць супраць князя персаў, і, як я выйду, тады прыйдзе князь грэкаў.
І сказаў коннік, які стаяў сярод міртаў, гэтыя словы: “Гэта, вось, тыя, каго Госпад паслаў абысці зямлю”.
але вялікім гневам Я гневаюся на пыхлівыя народы, бо Я крыху загневаўся, а яны павялічылі ліха”.
«Бачанне меў я ноччу: і вось, коннік на рыжым кані стаяў сярод міртаў у лагчыне; і за ім коні рыжыя, рабыя і белыя.
І дужыя коні выйшлі, і імкнуліся бегчы, каб аббегчы зямлю. І ён сказаў: «Ідзіце, абыходзьце зямлю». І яны абышлі зямлю.
Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і яны збяруць з Валадарства Яго ўсе згаршэнні і тых, што чыняць беззаконне,
Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе анёлы разам з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
і вам, якія прыгнёт пераносіце, даць супачынак з намі ў час аб’яўлення з неба Госпада нашага Ісуса з анёламі магутнасці Яго,
Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое Яму даў Бог, каб аб’явіў рабам Сваім, што павінна стацца ў хуткім часе; і, паслаўшы праз анёла Свайго, Ён даў знак рабу Свайму Яну,