Вось, адкідаеш мяне сёння ад аблічча зямлі, і ад аблічча Твайго я схаваюся і буду выгнанцам і ўцекачом на зямлі; дык кожны, хто напаткае мяне, заб’е мяне».
ЕРАМІІ 52:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо гнеў Госпада на Ерузалім і Юду быў такі, што Ён адпіхнуў іх ад аблічча Свайго. Тады вось Сэдэцыя адступіўся ад цара Бабілона. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, бо Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І збунтаваўся Сэдэкія супраць валадара Бабілонскага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таму гнеў Госпада быў над Ерусалімам і Юдам да таго, што Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго; і Сэдэкія адпаўся ад цара Вавілонскага. |
Вось, адкідаеш мяне сёння ад аблічча зямлі, і ад аблічча Твайго я схаваюся і буду выгнанцам і ўцекачом на зямлі; дык кожны, хто напаткае мяне, заб’е мяне».
Пасля Каін адышоў ад аблічча Госпада і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад краіны Эдэн.
І зноў узгарэўся гнеў Госпада на Ізраэль; і намовіў Давіда супраць Ізраэля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраэля і Юду».
Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Якому спадабаўся ты і Які пасадзіў цябе на пасад Ізраэля, таму што будзе любіць Госпад Ізраэль вечна, і Ён паставіў цябе царом, каб ты чыніў суд і справядлівасць».
І моцна загневаўся Госпад на Ізраэль, і адкінуў іх ад Свайго аблічча, і нікога не засталося, толькі адно пакаленне Юды.
Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу,
аж пакуль Госпад не адкінуў Ізраэль ад Свайго аблічча, як прадказаў праз усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраэль з яго зямлі ў Асур аж да гэтага дня.
бо гневаўся Госпад на Ерузалім і Юдэю і адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэцыя ўзбунтаваўся супраць цара Бабілона.
Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
каб пашукаў ты ў хроніках бацькоў тваіх, і знайшоў у гэтых хроніках, і даведаўся, што гэты горад бунтарны і шкоду прынёс царам і правінцыям, і што падымаюцца ў ім бунты з даўніх часоў; дзеля таго і зруйнаваны быў гэты горад.
Адыдзе ад закону зямля, тады многа кіраўнікоў у ёй, а пры разумным і мудрым чалавеку справядлівы лад працягнецца.
І аддам егіпцян у рукі гаспадара жорсткага, і цар магутны будзе валадарыць над імі, — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,
Ты казаў пустыя словы: да бою патрэбны рада і сіла. На каго цяпер ты спадзяешся, бо ўзбунтаваўся ты супраць мяне?
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!
і адкіну вас ад аблічча Свайго, падобна як былі адкінуты ўсе браты вашы, усе нашчадкі Эфраіма”.