Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 28:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Адыдзе ад закону зямля, тады многа кіраўнікоў у ёй, а пры разумным і мудрым чалавеку справядлівы лад працягнецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Калі краіна адступіцца ад закона, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 28:2
14 Крыжаваныя спасылкі  

А на другі год царавання цара Юдэйскага Асы пачаў цараваць над Ізраэлем Надаб, сын Ерабаама; і цараваў ён над Ізраэлем два гады.


Такім чынам, у трэці год Асы, цара Юдэйскага, Бааса забіў яго і сам стаў царом замест яго.


Дабраславеннем справядлівых узвысіцца горад, а вусны бязбожнікаў разбураць яго.


Але знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і вызваліў горад мудрасцю сваёю; і ніхто потым не прыпомніў гэтага беднага чалавека.


Ды адбудуе народ твой старажытныя руіны, адновіш ты падмуркі многіх пакаленняў: і назавуць цябе аднавіцелем руінаў, выправіцелем дарог, каб можна было жыць.


і, гаворачы, сказаў цар: «Ці ж не гэта вялікі Бабілон, які я пабудаваў, як палац царскі, сілай магутнасці сваёй ды на славу гонару свайго?»


Даю табе цара ў гневе Маім і адбяру зноў у абурэнні Сваім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы