то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
ЕРАМІІ 24:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я зраблю з іх страхоцце і няшчасце для ўсіх царстваў зямлі, на ганьбу і ў прыказку, на пасмяянне і праклён на ўсіх месцах, куды Я выкідваю іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) аддам іх на страхоцьце і на ліхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на ганьбу і на показку, на пасьмешышча і на праклён на ўсякім месцы, куды Я выганю іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддам іх на азлобу і на ліхія пакуты ва ўсіх царствах зямных, на паглум, на перагуды, на пакепства і праклён ва ўсіх мясьцінах, куды Я выганю іх. |
то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
выкіну вас з зямлі Маёй, якую даў вам, і дом гэты, які пасвяціў імю Майму, адпіхну ад аблічча Майго ды аддам яго ў прыказку ды ў казку ўсім народам.
Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
І пакінеце імя сваё Маім выбраным на пракляцце: “Хай заб’е цябе Госпад Бог”, і слуг Сваіх назаве Ён іншым імем:
І аддам іх на абурэнне ўсім царствам зямлі дзеля Манасы, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за ўсё тое, што ён учыніў у Ерузаліме.
Ды зраблю з гэтага горада прычыну аслупянення і насмешак. Кожны, хто будзе міма яго праходзіць, аслупянее і засвішча дзеля ўсіх яго бед.
Ерузаліму і гарадам юдэйскім, іх царам і князям, каб зрабіць з іх пустэчу і аслупяненне, пасмешышча і праклён, як гэта ёсць сёння,
Я зраблю з домам гэтым, як з Сіло, і горад гэты дам на праклён усім народам зямлі”».
І Я буду пераследаваць іх мечам, голадам і пошасцю, і дам іх усім царствам зямлі на застрашванне, і на праклён, на здзіўленне, на пасмяянне, і на ганьбу ўсім народам, да якіх Я выгнаў іх,
І з іх будзе ўзяты прыклад праклёну для ўсіх перасяленцаў з Юды, што знаходзяцца ў Бабілоне і якія будуць казаць: “Хай зробіць табе Госпад, як Сэдэцыі і як Ахабу, якіх цар Бабілона падсмажыў на агні!”
Таму вось што кажа Госпад: “Вы не паслухалі Мяне, каб абвясціць волю кожны брату свайму і кожны блізкаму свайму; вось, Я абвяшчаю вам свабоду, — кажа Госпад, на меч, пошасці і голад і зраблю вас страхоццем для ўсіх царстваў зямных.
Гэта, вось, кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Як ўзгарэўся Мой гнеў і абурэнне Маё на жыхароў Ерузаліма, так узгарыцца Маё абурэнне на вас, калі вы пойдзеце ў Егіпет. І станецеся вы праклёнам, страхоццем, знявагаю і здзекам, і месца гэтага болей не пабачыце».
І вазьму Я рэшту Юды, якія звярнулі абліччы свае, каб пайсці ў зямлю Егіпецкую і качаваць там, і яны ўсе папрападаюць у зямлі Егіпецкай: упадуць ад меча ды ад голаду, прападуць ад малога да вялікага, ад меча і ад голаду памруць; і стануцца яны праклёнам, страхоццем, знявагаю і здзекам.
І пакараю Я тых жыхароў зямлі Егіпецкай, як пакараў Ерузалім: мечам, голадам і пошасцю.
І не мог ужо Госпад пераносіць ліхоту ўчынкаў вашых і агіднасцей, якіх вы дапускаліся. Дзеля таго зямля ваша сталася пустэчаю, страхоццем і знявагаю, бо не стала ў ёй жыхароў, як і да гэтага дня.
Бо вось што кажа Госпад Бог: “Прывядзі супраць іх сход і выдай іх на гора і на рабунак;
і кажы аманіцянам: “Слухайце слова Госпада Бога. Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты крычаў “Ага”! на Маю святыню, бо яна была апаганена, і на зямлю Ізраэля, бо яна была спустошана, і на дом Юды, бо ён пайшоў у няволю, —
«Сын чалавечы, дзеля таго што Тыр сказаў Ерузаліму: “Ага”, была разбітая брама народаў; яна звярнулася да мяне, яна была багатая, а зараз спустошаная,
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог, — Вось, Я іду супраць цябе Сам, і Я на вачах паганаў зраблю над табою суд,
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
і будзеш страхоццем, і прыказкай, і пасмяяннем для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе Госпад.