«Прысягаю Самім Сабою, — слова Госпада, — за тое, што ты ўчыніў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага,
ЕРАМІІ 22:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж не паслухаеце гэтых слоў, прысягаю Самім Сабою, — кажа Госпад, — што дом гэты станецца пустыняй”. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі ня будзеце слухаць словаў гэтых, прысягаю на Сябе Самога, кажа ГОСПАД, дом гэты станецца руінай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі не паслухаецеся слоў гэтых, дык Мною прысягаю, кажа Гасподзь, што дом гэты апусьцее. |
«Прысягаю Самім Сабою, — слова Госпада, — за тое, што ты ўчыніў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага,
А калі адвернецеся ад Мяне ды адкінеце Мае пастановы і прыказанні Мае, якія вам даручыў, і, адышоўшы, будзеце пакланяцца чужым багам ды ім служыць, —
І дзеля дома гэтага, што быў узвышаны, усе праходзячыя са здзіўленнем будуць казаць: “Чаму зрабіў гэта Госпад зямлі гэтай і дому гэтаму?”
І адкажуць: “Бо яны адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх, і прысталі да багоў чужых, і пакланяліся ім і служылі, дзеля таго прыйшлі на іх усе гэтыя беды”».
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
«Я пакінуў дом Свой, пакінуў спадчыну Сваю, тое, што любіла душа Мая, аддаў у рукі непрыяцеляў яе.
А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».
І скажы ім: гэта кажа Госпад: “Калі вы не паслухаеце Мяне, каб паводзіць сябе паводле закону Майго, які Я даў вам,
Дзеля таго паслухайце слова Госпада, ты, увесь Юда, які пражываеш у зямлі Егіпецкай. “Вось, Я прысягаю вялікім імем Сваім, — кажа Госпад, — што ва ўсёй зямлі Егіпецкай ніколі не будзе прызывана імя Маё вуснамі любога чалавека з Юды, які б казаў: “Жыве Госпад Бог”.
Прысягнуў Госпад Бог на душу сваю, Госпад Бог Магуццяў кажа: “Брыджуся Я пыхлівасцю Якуба ды ненавіджу яго палацы, і аддам горад ды ўсю яго маёмасць”.
Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.
А каму ж гэта пакляўся, што не ўвойдуць у супачынак Яго, калі не тым, што не пакарыліся?
Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,
Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,