І калі цар пачуў словы чалавека Божага, якія ён выкрыкнуў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» І здранцвела рука яго, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён не мог яе вярнуць да сябе.
ЕРАМІІ 20:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўдарыў Пасур прарока Ярэмію ды закаваў яго ў калоду, якая была ў Верхняй браме Бэньяміна, у доме Госпадавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў Пашхур біць прарока Ярэмію і закуць яго ў калоду, якая [была] ў верхняй браме Бэн’яміна, у Доме ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ударыў Пасхор Ерамію прарока і пасадзіў яго ў калоду, якая была каля верхняе брамы Веньямінавае пры доме Гасподнім. |
І калі цар пачуў словы чалавека Божага, якія ён выкрыкнуў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» І здранцвела рука яго, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён не мог яе вярнуць да сябе.
і скажы ім: так загадаў цар: “Пасадзіце гэтага чалавека ў вязніцу і карміце яго хлебам бяды і вадой гора аж да майго вяртання ў супакоі”».
І, разгневаўшыся на Прадракальніка, Аса загадаў яго ўкінуць у вязніцу, бо надта быў дзеля гэтага ўзлаваны; і ў той час мучыў Аса і другіх з народа.
Тады Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў па твары Міхея і сказаў: «Якой дарогай прыйшоў Дух Госпадаў ад мяне, каб сказаць табе?»
Яны змовіліся супраць яго ды ўкаменавалі яго па загадзе цара на панадворку святыні Госпада.
Ты закаваў у кайданы ногі мае, і пільна сочыш за ўсімі сцежкамі маімі, і прыглядаешся да слядоў ног маіх.
І будуць яны ваяваць супраць цябе, але не змогуць цябе перамагчы, бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб ратаваць цябе».
І князі Юды пачулі гэтыя словы, і выйшлі з палаца царскага ў дом Госпада ды селі ля ўваходу Новай брамы ў доме Госпадавым.
І калі Ярэмія скончыў гаварыць усё тое, што яму Госпад загадаў аб’явіць усяму народу, схапілі яго святары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты мусіш памерці!
“Госпад паставіў цябе святаром замест Ёяды святара, каб ты быў наглядчыкам у доме Госпада над кожным шалёным і праракуючым, каб яго закаваў у калодкі і кайданы”.
І загадаў цар Ерамээлю, сыну царскаму, і Сараі, сыну Азрыэля, і Сэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха, пісара, і прарока Ярэмію, але Госпад схаваў іх.
Калі ён прыбыў да брамы Бэньяміна, быў там вартавы брамы на імя Ярыя, сын Сэлеміі, сына Хананіі, і затрымаў ён прарока Ярэмію, кажучы: «Ты перабягаеш да халдэяў».
І цар Сэдэцыя загадаў трымаць Ярэмію на вартавым панадворку і даваць яму штодзень па булачцы хлеба з вуліцы пекараў, пакуль не скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на вартавым панадворку.
І ўся зямля заменіцца ў пустыню, ад Габы аж да Рэмона на поўдзень ад Ерузаліма, які будзе высока стаяць і на сваім месцы будзе абжыты: ад брамы Бэньяміна аж да месца Ранейшай брамы і аж да брамы Вуглавой, і ад вежы Хананээль аж да Царскіх Выціскальняў.
А вінаградары, схапіўшы паслугачоў яго, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага ўкаменавалі.
і, паклікаўшы Апосталаў і пабіўшы, сурова папярэдзілі, каб не прамаўлялі ў імя Ісуса, і адпусцілі іх.
Якога з прарокаў не пераследавалі бацькі вашы? Пазабівалі вы і тых, якія прадказвалі прыход Справядлівага, Якому вы сталі цяпер здраднікамі і забойцамі.
І бачыў я гэтую жанчыну п’янаю крывёй святых і крывёй мучанікаў Ісусавых. І здзівіўся, калі ўбачыў яе, вялікім здзіўленнем.
Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.