Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён мне: «Гэта пакой, які накіраваны на поўдзень; ён будзе прызначаны для святароў, якія будуць несці варту пры святыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў мне: «Гэты пакой, у якім пярэдні бок на шляху на поўдзень, — для сьвятароў, якія спаўняюць службу ў Доме [Божым]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ён мне: гэты пакой, які выходзіць на поўдзень - для сьвятароў, якія чуваюць на варце храма; |
Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
так для іх саміх, як і для сыноў іх на варту пры брамах дома Госпада і для дома палаткі.
Таксама штодзень, раніцай і вечарам, складаюць Госпаду цэласпаленні, пах духмянасцей, ды кладуць хлябы на вельмі чыстым стале. І ў нас ёсць таксама залаты падсвечнік і лямпы яго, каб гарэлі заўсёды вечарам: мы бо пільнуем прыказанні Госпада, Бога нашага, ад Якога вы адвярнуліся.
Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
І завёў ён мяне на знешні панадворак, і вось, былі на панадворку пакоі, і падлога, выкладзеная кругом каменем; трыццаць пакояў было на падлозе кругом;
І была там камора, уваход у якую быў у прысенках брамы; там будуць мыць ахвяры цэласпалення.
і яны будуць служыць у Маім свяцілішчы як вартаўнікі пры брамах дома і як паслугачы дома: яны будуць забіваць ахвяры на цэласпаленні і ахвяры для людзей, ды будуць стаяць перад імі як паслугачы іх.
А святары левіты, сыны Садока, якія захавалі службы пры Маім свяцілішчы, калі ізраэльцы адышлі ад Мяне, яны будуць набліжацца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць на віду Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў”, — кажа Госпад Бог.
Гэта мае быць асвячоная частка зямлі для святароў, спаўняючых службу пры святыні, якія прыходзяць на служэнне Госпаду; і будзе гэта месца ім на дамы і на пашы для жывёлы.
і сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, падымі свае вочы на поўнач!» І падняў я вочы свае на поўнач, і вось, на поўнач ад брамы ахвярніка знаходзіўся ля ўваходу той ідал зайздрасці.
Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана».
Вы рупцеся аб абслугоўванні скініі і аб абслугоўванні ахвярніка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраэля.
А кіраўніком над кіраўнікамі сем’яў левітаў быў Элеязэр, сын Аарона святара, ён наглядаў за тымі, што ахоўвалі свяцілішча.
А з пярэдняга боку скініі, перад палаткай сустрэчы, на ўсход ставілі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, якім даручана святыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, мае быць пакараны смерцю.
О Цімафею, беражы перададзенае табе, пазбягай агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сцвярджэнняў фальшывай навукі,
і зрабіў нас царамі і святарамі Богу і Айцу Свайму, Яму слава і валадарства на векі вечныя. Амін.