Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 45:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Гэта мае быць асвячоная частка зямлі для святароў, спаўняючых службу пры святыні, якія прыходзяць на служэнне Госпаду; і будзе гэта месца ім на дамы і на пашы для жывёлы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Гэта сьвяшчэнная частка зямлі належыць будзе сьвятарам, службітам сьвяцілішча, якія прыступаюць да служэньня Госпаду: гэта будзе ім месцам для дамоў і сьвятыняю для сьвяцілішча.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 45:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

дасі святарам левітам з роду Садока, якія маюць права набліжацца да Мяне, — кажа Госпад Бог, — каб служыць Мне, маладое цяля як ахвяру за грэх.


І сказаў ён мне: «Гэта пакой, які накіраваны на поўдзень; ён будзе прызначаны для святароў, якія будуць несці варту пры святыні.


і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.


І калі будзеце дзяліць зямлю жэрабем, выдзеліце Госпаду святую ахвяру з зямлі даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў; мае гэта быць ва ўсім сваім абсягу вакол абшар святы;


І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.


А пакой, які накіраваны на поўнач, будзе прызначаны для святароў, якія будуць спаўняць службу пры ахвярніку: гэта сыны Садока, якія з сыноў Левія маюць права набліжацца да Госпада, каб Яму служыць».


І з гэтага абсягу адмераеш абшар даўжынёю дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёй у дзесяць тысяч прутоў, і на гэтым абшары будзе святыня, месца найсвяцейшае.


І каля мяжы Юды, ад усходу аж да мора, мае быць частка аддзеленая, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і даўжынёю — як усе часткі, ад усходу аж да мора, і пасярэдзіне яе будзе знаходзіцца святыня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы