ЕЗЭКІІЛЯ 40:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)38 І была там камора, уваход у якую быў у прысенках брамы; там будуць мыць ахвяры цэласпалення. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)38 І [быў] пакой, уваход у які быў пры філярах брамы. Там мылі ахвяры цэласпаленьня. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)38 Быў таксама пакой, з уваходам у яго, каля слупоў брамы: там абмываюць ахвяры цэласпаленьня. Глядзіце раздзел |
І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.